Распачаты прыём заявак на ўдзел у канферэнцыi «Навуковыя ўтопii ў Савецкiм Саюзе: мастацкая лiтаратура, навука i ўлада (1917 – 1991)».
Канферэнцыя ўключае ўсе дысцыплiны гуманiтарных i сацыяльных навук (гiсторыя, сацыялогiя, фiласофiя, лiтаратура i г.д). Можа быць разгледжаны і прааналізаваны любы напрамак савецкай навукi (ад самага вядомага да маргінальнага), а таксама мастацкiя творы (у межах лiтаратуры цi кiно).
Працоӯныя мовы канферэнцыi: французкая, ангельская, руская.
Патрабаваннi
Удзел у канферэнцыi могуць браць усе, хто пiльна цiкавiцца гуманiтарнымi i сацыяльнымi навукамi, і асабліва навуковымi ўтопiямi.
Пажадана абіраць наступныя тэмы для распрацоӯкi:
- навуковыя канцэпцыі і адкрыцці ў мастацкай літаратуры (тлумачэнні ідэй прагрэсу, страхі і асцярогі, адлюстраваныя навуковымі ўтопіямі, вобразы ўтопій, адкрыцці і інавацыі);
- навуковыя ўтопіі і навука (роля мастацкай літаратуры ў навуковым мысленні, этыка ў дачыненні да навуковых ўтопій);
- навуковыя ўтопіі, апрабаваныя грамадствам (улада, роля цэнзуры, папулярызацыя ведаў і тэхнікі, аўдыторыя навуковых утопій).
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары пераймаюць выдаткi на пражыванне, харчаванне i транспарт для ўдзельнiкаӯ.
Дэдлайн падачы дакументаӯ – 30 лiстапада 2015 г. Сцiслы рэферат даследвання (300 слоў) i кароткая бiяграфiя дасылаюцца на пошту sovietscienceandfiction@gmail.com.
Дадатковая iнфармацыя знаходзіцца тут.