Таленавітыя студэнты з усяго свету запрашаюцца на адукацыйныя і даследчыя стажыроўкі ў OIST – Вышэйшую школу Японіі.
Набор студэнтаў ажыццяўляецца чатыры разы на год (конкурс ладзіцца за 6 месяцаў да пачатку праграмы.
Спецыяльнасці: Neuroscience, Molecular, Cell, and Developmental Biology, Mathematical and Computational Sciences, Environmental and Ecological Sciences.
Падрябязней пра праграму:
- кароткатэрміновая пазіцыя ў якасці інтэрна-даследчыка (ад 2 да 6 месяцаў);
- магчымасць атрымаць досвед у канкрэтнай лабараторыі альбо засвоіць спецыфічную тэхніку навучання;
- праца пад кіраўніцтвам прафесара OIST.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць залічанам на праграму бакалаўрыяту ці магістратуры ўніверсітэта, каледжа альбо з’яўляцца нядаўнім выпускніком;
- атрымаць адабрэнне навучальнай ўстановы, у якой вучыўся ці вучыцца кандыдат.
Фінансавыя ўмовы
Удзельнікі самастойна пакрываюць выдаткі на даследванне, але арганізатары часткова дапамагаюць з жыллём і аплочваюць прамы рэйс да Акінавы. Паспяховыя кандыдаты атрымаюць таксама грашовую падтрымку памерам 2400 йен штодзень.
За дэдлайнамі можна сачыць тут.