Фіяльта запрашае на цыкл навуковых семінараў, каб глыбей пазнаць існасць і сутнасць чалавека.
Удзел бясплатны, але неабходна зарэгістравацца. Колькасць месцаў абмежаваная.
***
19 лютага з 18:00 да 20:00 адбудзецца лекцыя “Мадэлі чалавечых паводзінаў”.
Лектар – Скугарэўскі Алег Аляксеевіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар кафедры псіхіатрыі і медыцынскай псіхалогіі БДМУ.
Лакацыя – Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі, вуліца Сурганава, 15.
Зарэгістравацца на ўдзел можна тут.
***
20 лютага з 13:00 да 15:00 усе ахвотныя запрашаюцца на лекцыю “Міфы і рыфы сучаснай медыцыны”.
Лектар – Авецістаў Арам Рубенавіч, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры радыяцыйнай медыцыны і экалогіі БДМУ.
Лакацыя – Навуковая бібліятэка БНТУ, вуліца Коласа, 16.
Рэгістрацыя – па спасылцы.
Варкшопы:
11:00 – 13:00 – “Кожны паляўнічы жадае помніць” (пра механізмы памяці)
13:00 – 15:00 – “Рознакаляровая хімія”
15:00 – 17:00 – “Як гук і свет даследуюць людзей” (з дапамогай прамянёвай дыягностыкі)
Удзел у варкшопах магчымы толькі па папярэдняй рэгістрацыі. Для гэтага неабходна даслаць ліст на е-адрас fialta.science@gmail.com з пазнакай назвы варкшопа.
***
24 лютага а 18:30 пройдзе лекцыя “Хімічныя элементы ў арганізме чалавека”.
Лектар – Вячаслаў Уладзіміравіч Жылка, кандыдат хімічных навук, дацэнт кафедры аналітычнай хіміі БДУ.
Лакацыя – прастора “Хто такі Джон Голт”, вуліца Шорная, 20.
Пазначыць сябе ў якасці ўдзельніка можна па спасылцы.
***
25 лютага з 19:00 да 21:30 – прагляд тэматычнага фільма з удзелам маладых навукоўцаў.
Лакацыя – Фіяльта, вуліца Мяснікова, 35. Каб далучыцца да прагляду, трэба даслаць ліст з пазнакай Movie Night на fialta.science@gmail.com.
Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, пішыце на fialta.science@gmail.com.