New Europe College у Бухарэсце шукае стыпендыятаў

“New Europe College – Institute for Advanced Study” у Бухарэсце аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендый на 2016-2017 акадэмiчны год.

Стыпендыяльная праграма скiравана на мiжнародных раследчыкаў i навукоўцаў, якiя працуюць над тэмамi гуманiтарных, сацыяльных i эканамiчных навук. Чакаецца, што стыпендыяты будуць працаваць над асабiстымi праектамi, а таксама браць удзел у грамадскiм і навуковым жыццi New Europe College. Напрыканцы стыпендыяльнай праграмы яе ўдзельнiкi прадставяць справаздачы аб праведзеных даследваннях.

Стыпендыяльная прагарама New Europe College разлiчана на 10 месяцаў (1 акадэмiчны год) альбо на 1 семестр (5 месяцаў).

Патрабаваннi да кандыдатаў

Галоўным патрабаваннем з’яўляецца наяўнасць PhD-статуса. Перавага будзе на баку тых, каму меней за 40 гадоў, хто добра ведае ангельскую мову i не быў да гэтага стыпендыятам NEC.

Неабходныя дакументы:

  • актуальнае фота;
  • аплiкацыйная форма, запоўненая на ангельскай, французкай альбо нямецкай мове;
  • мiнiмум 2 рэкамендацыйныя лiсты (адпраўляюцца наўпрост ад рэферантаў на адрас applocations@nec.ro);
  • копiя PhD-пасведчання.

Усе дакументы неабходна даслаць на е-пошту applications@nec.ro.

Дэдлайн – 7 снежня 2015 г.

Усе падрабязнасці – па спасылцы.