Фундацыя Конрада Адэнаўэра (KAS) запрашае студэнтаў і маладых прафесіяналаў у сферы журналістыкі ці сацыяльных медыяў з краін Усходняга Партнёрства да ўдзелу ў праграме “Eastern Partnership Young Journalist Network”.
Што прапануе праграма?
Пачынаючы з восені 2016га, фундацыя запрашае перспектыўных медыясупрацоўнікаў будаваць і ўсталёўваць стасункі ды сувязі з іх калегамі з іншых краін Усходняга Партнёрства, а таксама супольнасцямі ў Еўразвязе. Дзеля гэтага KAS прапануе семінары і варкшопы ў розных краінах УП і ЕЗ. Арганізатары забяспечваюць журналістаў і socialmedia-актывістаў комплексам тэарэтычных і практычных імпутаў у палітыку ЕЗ і Ўсходняга добрасуседства.
Пасля разнастайных трэнінгаў з дасведчанымі практыкамі ўдзельнікі будуць займацца стварэннем актуальнага кантэнту. У выніку ён можа быць выкарыстаны альбо як персанальныя публікацыі, альбо як агульныя міжнародныя. Арганізатары маюць на мэце стварыць устойлівую, трывалую сетку журналістаў з краін Усходняга партнёрства, якія думаюць аналагічна і жадаюць супрацоўнічаць разам.
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост – ад 18 да 26 гадоў;
- грамадзянства адной з краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Ўкраіны;
- досвед працы ў стварэнні медыяў, як з традыцыйнай, так і са сферы сацыяльных сетак;
- грамадзянскі ўдзел у НДА, палітычных партыях, моладзевых арганізацыях;
- падтрымка каштоўнасцей Еўразвяза і KAS;
- жаданне пашырыць сетку персанальных кантактаў і набыць новы досвед у сферы журналістыкі і палітыкі;
- добрае валоданне ангельскай мовай (мінімум В2 (listening));
- гатоўнасць браць удзел ва ўсіх мерапрыемствах праграмы, якія будуць праходзіць у розных краінах і ў розны перыяд з 2016 па 2018 гг.
Працоўныя мовы – руская і ангельскай.
Прыблізны расклад семінараў праграмы:
- 13-19 лістапада 2016 – kick-off, асенняя школа ў Вільні (Літва);
- 16-22 красавіка 2017 – варкшоп у Мінску ці Гомелі (Беларусь);
- 18-24 чэрвеня 2017 – летняя школа ў Адзесе (Ўкраіна);
- 20-26 жніўня 2017 – летняя школа (частка другая) ў Тбілісі (Грузія);
- 22-25 лістапада 2017 – адукацыйны візіт у Брусэль (Бельгія).
Калі вы жадаеце ўдзельнічаць у праграме, то падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 15 верасня 2016 года.
Праграма арганізуецца беларускім офісам Фундацыі Конрада Адэнаўэра. Калі ў вас ёсць дадатковыя пытанні, звяртайцеся да Марыі Кацупалавай на е-адрас kotsupalova@gmail.com.