Лятучы ўніверсітэт ізноў запрашае на адкрытую лекцыю Алега Дзярновіча “Каліноўскі ў Менску: старажытны горад, “сялянскі правадыр” і пачаткі беларускага кінематографу. Як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй?”
Сустрэча адбудзецца 18 лістапада, пачатак а 18.30.
Для нас сюжэты з Каліноўскім, савецкім кінафільмам і старажытнай вуліцай павучальныя – усё ў нашай гісторыі звязана. І той, хто паспрабуе з яе выкінуць нейкую частку, рызыкуе абваліць увесь дом. Прынамсі, наша памяць з гэтым не пагодзіцца. Ці пагодзіцца?
Пра тое, як нам прымірыцца з уласнай гісторыяй, Лятучы прапануе паразважаць разам з гісторыкам Алегам Дзярновічам.
Слухачоў просяць папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца сустрэчы будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.