GFPS прапануе студэнтам бакалаўрыяту і магістратуры стыпендыі на зімні семестр 2017-2018 навучальнага года.
Стыпендыя разлічана на семестр навучання ў адным з універсітэтаў Нямеччыны з кастрычніка 2017-га па люты 2018 года.
Для гэтага неабходна:
- добра валодаць нямецкай мовай;
- весці актыўную сацыяльную дзейнасць;
- мець добрыя вынікі ў навучанні;
- цікавіцца нямецкай культурай, палітычнай сістэмай, навукай.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- грамадзянства Рэспублікі Беларусь;
- быць студэнтам беларускай ВНУ;
- на момант пачатку стыпендыі скончыць не менш за 4 семестры ў РБ.
Ступендыя ўключае падтрымку і ментарства кожнага студэнта, дапамогу з пошукам інтэрната, афармленнем дакументаў у нямецкім універсітэце, поўнае фінансаванне жыцця ў Германіі, аплату візавых і ўніверсітэцкіх збораў.
Як падацца
Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.
Задаць пытанні можна па е-адрасе Belarus@gfps.org.
Дэдлайн – 22 красавіка 2017 г.