Дортмундскі і Мінскі міжнародныя адукацыяныя цэнтры сумесна з Гістарычнай майстэрняй імя Левіна запрашаюць да ўдзелу ў цыкле семінараў “Метады гістарычнай адукацыйнай працы на базе мемарылаў, музеяў, гістарычных праектаў“.
Курс складаецца з 4 двухдзённых семінараў. Першы пройдзе 5-6 лістапада, тры наступныя – у снежні і заключны – вясной 2016 года.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- супрацоўнікі мемарыялаў, музеяў, гістарычных праектаў;
- настаўнікі і іншыя мультыплікатары, якія займаюцца названай тэмай.
Тэматыка – Вялікая Айчынная вайна, Халакост у Беларусі, акупацыя Беларусі, лагер смерці Трасцянец.
Каб стаць удзельнікам праграмы, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.
Дэдлайн – 26 кастрычніка 2015 г.
З усімі падрабязнасцямі можна пазнаёміцца тут.