Новы набор у школу інфаграфікі

Школа інфаграфікі і візуалізацыі дадзеных “Інфаграфіка TUT” распачынае чарговы набор навучэнцаў.

Калі: кастрычнік 2018 – люты 2019 года.
Дзе: Мінск.

Задача праграмы – навучыць стварэнню статычнай і інтэрактыўнай інфаграфікі, зрабіць навучэнцаў комплекснымі спецыялістамі ў гэтай галіне.

У праграме навучання – лекцыйныя і практычны заняткі, прысвечаныя прынцыпам інфармацыйнага дызайну, асаблівасцям працы дата-журналіста і інфаграфера, праектаванню інфармацыйнай графікі; майстар-класы і аўтарскія семінары з удзелам прафесіяналаў медыя-індустрыі.

Напрыканцы курсу вы зможаце ствараць з масіваў дадзеных інтуітыўна зразумелыя, інтэрактыўныя і эфектыўныя візуалізацыі. Кожны ўдзельнік прадставіць фінальную працу. Лепшыя будуць апублікаваныя на партале TUT.BY.

Курс дазволіць:

  • зразумець прынцыпы візуалізацыі дадзеных, асновы інфадызайну, аналізу, апрацоўкі, структуравання дадзеных і сторытэлінгу, псіхалагічныя аспекты ўспрымання інфаграфікі і кіравання ўвагай;
  • даведацца пра гісторыю і сучасныя тэндэнцыі, фішкі і сакрэты інфадызайну, як адрозніць добрую візуалізацыю ад кепскай; як пазбегнуць памылак і маніпуляцый пры афармленні і прымяненні інфаграфікі, дзе шукаць карысная сайты, софт і літаратуру;
  • на практыцы прымяніць функцыянал Tableau і іншы софт, навыкі візуальнага мыслення і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе, хто жадае ствараць статычную і інтрактыўную інфаграфіку, але не ведае, з чаго пачаць. Прадугледжана глыбокае вывучэнне Tableau. Курс рэкамендаваны студэнтам гуманітарных і тэхнічных вну, дызайнерам, журналістам, блогерам, навукоўцам, мэнэджарам, аналітыкам, ІТ-спецыялістам, распрацоўшчыкам, адміністратарам базаў дадзеных, эканамістам, фінансістам, маркетолагам, брэнд-мэнэджарам, HR-мэнэджарам, лагістам, а таксама тым, хто цікавіцца тэмай і жадае ў сціслыя тэрміны навучыцца аналізаваць і візуалізаваць дадзеныя.

Расклад заняткаў і ўмовы ўдзелу

Курс пачынаецца 25 кастрычніка, заняткі будуць праходзіць тройчы на тыдзень (19:00-22:00 па панядзелках, серадах, пятніцах), раз на два тыдні на выходных будуць праходізць майстар-класы ад запрошаных трэнераў.

Лакацыя – адукацыйныя прастора “Пункт” (метро “Першамайская”, вуліца Кастрычніцкая, 23а, другі паверх).

Удзел бясплатны пры ўмове штомесяцовага добраахвотнага ахвяравання на сацыяльныя ініцыятывы і дабрачынныя праграмы на ваш выбар (150 рублёў, для студэнтаў – 75 рублёў). Таксама ўмоваў з’яўляецца наведванне 70% заняткаў.

З сабой неабходна мець сучасны ноутбук (нэтбук не падыходзіць) з магчымасцю ўсталёўваць неабходны софт, якім будуць карыстацца падчас курсу.

Падаць заяўку неабходна да 18 кастрычніка. Вынікі будуць вядомыя 23 кастрычніка.