Школа маладых мэнэджараў у публічным адміністраванні SYMPA распачынае новы набор слухачоў.
Да ўдзелу запрашаюцца крэатыўных, ініцыятыўных і адказных маладых людзей, якія думаюць пра ўласную кар’еру і развіццё сваёй краіны, пра партнёрскія стасункі з суседзямі па доме, рэгіёне, Еўропе.
Праграма SYMPA ў 2017 годзе складаецца з трое вочных сесій (у Беларусі, Літве, Швецыі) і працы ўдзельнікаў паміж сесіямі, дыскусій з экспертамі, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама з напісання аналітычных эсэ і прэзентацый па тэматыцы для “аднакласнікаў”.
Працоўныя мовы – руская, беларуская, ангельская.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 25 да 40 гадоў;
- вышэйшая адукацыя;
- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні разумення тэкстаў, лекцый і ўдзелу ў дыскусіях;
- грамадзянская актыўнасць: удзел у грамадскіх аб’яднаннях, партыях, прафесійных аб’яднаннях і г.д.;
- матываванасць;
- лідарскія якасці, камунікабельнасць, крэатыўнасць;
- рэкамендацыі.
Больш інфармацыі пра ўдзел можна знайсці па спасылцы.
Дэдлайн падачы заявак – 16 красавіка 2017 года.