Новы сезон кансультацый па размеркаванні ад Youth Labour Rights

З 2 лютага Youth Labour Rights распачынае новы сезон кансультацый па пытаннях размеркавання для студэнтаў, выпускнікоў і маладых спецыялістаў. Усе зацікаўленыя могуць атрымаць актуальную і дакладную інфармацыю ад спецыялістаў, якія ведаюць не толькі законы, але і практыку іх прымянення.

Кансультацыі ўключаюць:

  • агляд змяненняў заканадаўства аб размеркаванні за 2018 год;
  • актуальныя кейсы, рэальныя гісторыі размеркавання;
  • кансультацыя па цікавячым пытанням.

Кансультацыі праводзяць эксперты і юрысты YLaR ў галіне размеркавання і працоўных правоў маладых спецыялістаў. Досвед працы з размеркаваннем складае чатыры гады, больш за паўтысячы разгледжаных кейсаў па размеркаванні, некалькі сотняў кансультацый.

Расклад мерапрыемстваў:

Люты:
2 лютага – Гомель (пачатак а 11.30)
13 лютага – Мінск (пачатак а 18.30)
16 лютага – Віцебск (пачатак а 12.30)

Сакавік:
2 сакавіка – Магілёў (пачатак а 12.00)
13 сакавіка – Мінск (пачатак а 18.30)
23 сакавіка – Гродна (пачатак а 13.00)

Красавік:
4 красавіка – Мінск (пачатак а 18.30)
16 красавіка – Брэст (пачатак а 12.00)

Умовы:

Удзел у мерапрыемствах бясплатны. Інфармацыя пра месца правядзення мерапрыемства будзе выслана ўдзельнікам на пазначаны пры рэгістрацыі e-mail. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць форму рэгістрацыі, пазначыўшы пажаданую дату і горад.

Больш інфармацыі пра кансультацыі YLaR – тут.