Акадэмія для беларусаў запрашае на незабыўны 10-дзённы семінар у Нямеччыну, які пазнаёміць з краінай і адчыніць новыя межы магчымасцей.
Лакацыя – Майнц. Перыяд – 16-26 жніўня 2016 года.
Падчас семінару ўдзельнікі…
- пазнаёмяцца з краінай праз 18 адсылова падрыхтаваных сустрэч і дакладаў пра палітыку, грамадства Нямеччыны, Еўропы, у тым ліку федэратыўнай зямлі Райнланд-Пфальц, прамысловасць, вышэйшую адукацыю Майнца;
- наведаюць Майнц і Вісбадэн;
- паедуць на экскурсіі ў Кёльн, Франкфурт, а таксама да помніка Ларэляй;
- сустрэнуцца з разнастайнымі сацыяльнымі групамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – 18-35 гадоў;
- добрае валоданне нямецкай мовай;
- цікавасць да палітыкі, культуры і грамадскай жыцця Нямеччыны.
Неабходныя дакументы:
- запоўненая і падпісаная заяўка;
- матывацыйны ліст, дзе кандыдат тлумачыць, чаму ён жадае ўзяць удзел у семінары;
- жыццярыс;
- пашпартны фотаздымак;
- падцверджанне валоданнем нямецкай мовай.
Фінансавыя ўмовы
Унёсак за ўдзел складае 250 еўра. Гэтая сума пакрывае кошт пераезду на аўтобусе, медыцынскага страхавання, візы, вячэраў. Удзельнікі будуць пражываць у гасцявых сем’ях, якія ўжо маюць багаты досвед прыёму гасцей з Беларусі. Там жа ўдзельнікі будуць снедаць.
Задаць дадатковыя пытанні можна па е-адрасе akademie@MainzMinsk.de. Сюды ж неабходна дасылаць усе дакументы. Альбо на рэальны адрас: c/o Franz Blum M. A.; Leibnizstraße 15; D-55118 Mainz; Deutschland.
Дэдлайн – 31 траўня.