Інстытут нямецкіх даследаванняў БДУ запрашае актыўных удзельнікаў на міжнародную летнюю школу “Беларусі паміж Еўразвязам і Расіяй”, якая адбудзецца з 6 па 19 жніўня 2018 года. На летняй школе будуць вывучацца аспекты гістарычнага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця Беларусі, узаемаадносіны краіны з Еўразвязам і Расіяй.
У праграме школы:
- лекцыі і семінары з нямецкімі і беларускімі экспертамі
- экскурсіі ў Магілёў і Гродна
- разнастайная культурная праграма
- міжкультурны дыялог паміж беларускімі і нямецкімі ўдзельнікамі
Працоўныя мовы школы: нямецкая і ангельская
Кошт удзелу для беларускіх удзельнікаў: 50 рублёў
Падрабязная інфармацыя пра школу і форма заяўкі тут.
Дэдлайн: 22 ліпеня