Нацыянальны UWC камітэт абвяшчае набор беларускіх вучняў на 2017-2018 навучальны год у школы UWC.
Прапануюцца стыпендыі ў наступныя каледжы:
- Арменія – UWC Dilijan, www.dilijanschool.com
(0 – 80% фінансавання); - Боснія і Герцагавіна – UWC Mostar, www.uwcmostar.ba (0 – 75% фінансавання);
- Індыя – UWC Mahindra College, www.
uwcmahindracollege.org (0 – 60% фінансавання); - Кітай – UWC Changshu, www.uwcchina.org (0 – 49% фінансавання);
- Нідэрланды – UWC Maastricht, www.uwcmaastricht.
nl (100% фінансавання); - Сінгапур – UWCSEA, www.uwcsea.edu.sg (0 – 100% фінансавання).
Навучанне вядзецца на ангельскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрыяту. Тэрмін навучання – 2 гады.
Прэтэндэнты мусяць:
- мець 16 год на 1 верасня 2017 года;
- быць навучэнцамі/-камі 10-ага альбо 11-ага класа;
- мець грамадзянства Беларусі альбо дазвол на жыхарства.
Конкурс адбываецца ў 2 этапы.
На 1 тур да 31 каcтрычніка 2016 года трэба даслаць на адрас uwcblr@gmail.com:
- запоўненую анкету (запампаваць тут);
- копію ведамасці паспяховасці за мінулы навучальны год;
- копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Кандыдаты, якія прайшлі ў 2 тур, атрымаюць запрашэнні. Ён адбудзецца 26 – 27 снежня 2016 года ў выглядзе гутаркі дзеля выяўлення інтэлектуальнага ўзроўню і асабістых якасцяў кандыдата. Час і адрас будуць пазначаныя ў запрашэнні.
Дэталёвую інфармацыю аб праграме можна пачытаць на афіцыйным сайце.