Не варкшоп, не лекцыя, не дыскусія. Але трэба ісці

Крэатыўная прастора “Komnata 3/0/2” запрашае на не-лекцыю, не-варкшоп, не-дыскусію, дзе абмяркуецца пытанне, навошта ўдзельнічаць ў адукацыйных лекцыях, варкшопах ды дыскусіях.

Калі: 6 верасня 2017 года, 18:00.
Дзе: Komnata 3/0/2, вуліца Леніна, 50, пакой 302.

Кожны тыдзень гарадскія паблікі і часопісы публікуюць афішы і складаюць спісы самых цікавых івэнтаў (Komnata таксама складае), у сацсетках прыходзяць новыя запрашэнні на лекцыі і вечарыны, а сябры клічуць на бясконцыя кінапаказы і маркеты.

Мерапрыемствы, што праходзяць у горадзе штодня, ужо складана пералічыць, а паўдзельнічаць хаця б у траціне амаль немагчыма. А галоўнае, ці трэба ўдзельнічаць?

Любы ўдзел патрабуе часу, сіл і рэсурсаў, якія заўсёды можна патраціць на нешта іншае, магчыма, больш карыснае і цікавае.

Удзельнікі сустрэчу абмяркуюць:

  • што ж такое ўдзел;
  • чаму і калі мы не ўдельнічаем ў розных імпрэзах;
  • пагавораць пра тое, чаго нам каштуе ўдзел і няўдзел ў грамадскім жыцці;
  • паслухаюць і раскажуць дурацкія гісторыі пра дурацкія івэнты, на якіх давялося пабываць, і падзеляццца асабістым досведам.

Альбо пап’юць гарбаты з сушкамі ды самаварам і атрымаюць асалоду ад спакою, бо ўдзельнічаць ніхто не прымушае.