Адукатараў запрашаюць на першы з серыі доўгатэрміновых трэнінгаў па нефармальнай адукацыі – «inFormal-COACHING».
Працягласць: 18 сакавіка – 31 ліпеня 2017 года. Месца: Расія, дыстанцыйна, Нямеччына.
Мэта праграмы – дазволіць удзельнікам убачыць шляхі інтэгравання нефармальнага падыходу ў фармальную адукацыю.
Праграма:
- дзве стацыянарныя сустрэчы – напачатку і напрыканцы праекту: першая – 18-26 сакавіка ў Растове, Расія, другая – ліпень у Ваймары, Нямеччына;
- практычная дыстанцыйная фаза з анлайн-курсамі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- з’яўляцца грамадзянінам адной з праграмных краін (Беларусь уключна);
- досвед – моладзевыя работнікі, трэнеры, праектныя менеджэры, ментары EVS, адукатары;
- пажаданы працоўны профіль – уладкаванасць у сферы фармальнай адукацыі;
- добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная);
- магчымасць удзельнічаць у абедзвюх сустрэчах, а таксама ў анлайн-фазе.
Фінансавыя ўмовы
Аргаізатары пакрываюць выдаткі на праезд (для беларусаў – да 275 еўра на кожнае з падарожжаў), візу, пражыванне і харчаванне. Кошт удзелу – па 50 еўра за кожнае са станцыянарных мерапрыемстваў.
Дэдлайн падачы заяўкі – 17 лютага 2017 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.