З 15 па 17 сакавіка ў Мінску пройдзе V міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно. Далучайся да каманды і назірай за тым, што адбываецца, з закулісся. Мы гарантуем шмат зносін з творчымі людзьмі, кароткаметражнае кіно з розных куткоў свету і лавіну эмоцый!
Якая дапамога патрэбна:
- Суправаджэнне гасцей (сустрэча ў аэрапорце). Ведаеце англійскую, любіце размаўляць, ведаеце цікаўныя вулачкі сталіцы – у такім выпадку вы ідэальна падыходзіце для суправаджэння нашых замежных гасцей!
- Дапамога арганізатарам на месцах правядзення мерапрыемстваў (багатая талентамі асоба гатовая да выканання даручэнняў розных маштабаў).
- Перакладчыкі (пераклад субтытраў да фільмаў).
- Хостар гасцей (прыязны чалавек, які можа даць свой прытулак замежнаму / беларускаму рэжысёру на час фестывалю).
- Фатограф.
- Кіроўца з аўтамабілем (аплата бензіну).
Запаўняй форму да 4 сакавіка і стань часткай кінафестывалю!