Сацыяльны праект 4YOU2 шукае зацікаўленых кандыдатаў, якія жадаюць выкладаць ангельскую мову бразільскім навучэнцам.
Перыяд – люты-ліпень 2017 года. Лакацыя – Сан-Паўла, Бразілія.
Праект скіраваны на людзей, якія ведаюць ангельскую і могуць падзяліцца ёй, сваёй культурай са школьнікамі і студэнтамі з бедных раёнаў Сан-Паўла.
За чатыры гады ў праграме паўдзельнічала каля 200 настаўнікаў, якія выкладалі для 6000 навучэнцаў. Праект з’яўляецца сацыяльным, то бок вучні плоцяць каля 20 даляраў – ледзь не самы нізкі ўнёсак сярод усіх школ, дзе выкладаюць ангельскую.
У школе 4YOU2 важна не толькі выкладанне мовы, але і вывучэнне культуры, таму ўсе настаўнікі – замежнікі. Арганізатары школы мяркуюць, што камбінацыя ангельскай разам з насычаным культурным атачэннем дапаможа ў будучыні стварыць перспектыву для школьнікаў і студэнтаў Бразіліі.
Перад стартам праекту ўдзельнікі пройдуць 1-тыднёвы трэнінг, прысвечаны медатам і тэхнікам выкладання мовы. Напрыканцы праграмы ўсе настаўнікі атрымаюць сертыфікат.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- не з’ўяляцца грамадзянінам Бразіліі;
- мець скончаную сярэднюю адукацыю;
- выдатна валодаць ангельскай мовай;
- мець магчымасць жыць у Бразіліі з лютага па ліпень 2017 года;
- быць гатовым да выкладання мовы ў “складаных” раёнах Бразіліі.
Фінансавыя ўмовы
Удзел у праграме бясплатны. Кожны ўдзельнік будзе атрымоўваць невялікую стыпендыю на аплату асноўных выдаткаў у Бразіліі. Яму / ёй неабходна аплаціць авіяпералёт, візу, медыцынскае страхаванне і мець фінансы на асабістыя выдаткі (звыш асноўных). Усе ўдзельнікі будуць жыць у мясцовых сем’ях.
Як падацца
Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы. Калі ёсць дадатковыя пытанні, іх можна накіроўваць на е-адрас change@4y2.org.
Дэдлайн – 3 снежня 2016 года.