Лятучы ўніверсітэт і Галерэя ТUT.by запрашаюць абмеркаваць вострыя пытанні сучаснасці з польскім дысыдэнтам, грамадскім дзеячом і журналістам Адамам Міхнікам.
Калі: 17 мнежня 2018 года, 19:00.
Дзе: Галерэя ТUT.by (пр.Дзяржынскага, 57, Мінск)
Адам Міхнік – адзін з выбітных дзеячоў эпохі злому камуністычнай сістэмы Польшы, заснавальнік «Gazeta Wyborcza», наведае Мінск у межах фестываля дакументальных фільмаў пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus 2018. Ён з’яўляецца галоўным героем аднаго з фільмаў фестываля.
17 снежня Адам Міхнік выступіць перад мінскай публікай, разважаючы пра ўстаноўкі, лад жыцця і дзеянні грамадзяніна, які вымушаны жыць ва ўмовах (не)сваёй краіны. Межы кампрамісу і калабарацыі, дылема эміграцыі і патрыятызму, індывідуальныя стратэгіі і салідарныя дзеянні – асноўныя пытанні, што будуць абмеркаваныя ў выступе.
Уваход свабодны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Больш падрябязнасцей па спасылцы.