Iнiцыятыва “Youth to Youth” запрашае ўдзельнiкаў на Другi мiжнародны самiт, якi адбудзецца ў Кракаве з 21га па 25га красавiка 2016 года.
Самiт сфакусуе сваю ўвагу на тэме карупцыi, транспарэнтнасцi, справаздачнасцi. Сустрэча збярэ 60 мiжнародных i 25 польскiх удзельнiкаў.
Патрабаваннi
Для таго каб стаць удзельнiкам самiта, кандыдаты павiнны:
- быць ва ўзросце да 35 гадоў;
- быць лiдарам кам’юнiцi;
- прагнуць пазiтыўных зменаў у грамадстве;
- мець досвед працы ў палiтыцы, грамадскiх аб’яднаннях, медыярэсурсах студэнцкiх аб’яднанняў, у бiзнэс-сектары альбо iншых напрамках;
- дастаткова валодаць пiсьмовай i вуснай ангельскай мовай.
Як падацца
Падаць заяўку можна на сайце.
Дэдлайн – 14 лютага 2016 года.
Падрабязна пра ўмовы ўдзелу і сам праект можна даведацца па спасылцы.