Аб’яднанне студэнцкіх абменаў у Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе (GFPS) сумесна з фундацыяй польска-нямецкай супрацы прапануе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу летняга семестра-2017.
Перыяд – красавік-жнівень 2017 года. Лакацыя – Нямеччына.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- валоданне нямецкай мовай на добрым узроўні;
- актыўны ўдзел у грамадскім і/альбо культурным жыцці Беларусі;
- паспяховае навучанне ва ўніверсітэце;
- жаданне бліжэй пазнаёміцца з нямецкім грамадствам, гаспадаркай, палітычнымі працэсамі, навукай і культурай.
Абавязковыя ўмовы для падачы заяўкі:
- беларускае грамадзянства;
- статус навучэнца адной з беларускіх ВНУ.
На момант атрымання стыпендыі студэнт павінен быць на 3 курсе беларускай ВНУ.
Стыпендыя ўключае:
- асабістую падтрымку і дапамогу на месцы навучання – вас забяруць з вакзала, паклапоцяцца пра жытло і залічэнне;
- фінансавую падтрымку, дастатковую для бесклапотнага навучання і жыцця ў Нямеччыне
Падаць заяўку на стыпендыю можна выключна анлайн на старонцы gfps.org/belarus.
Больш інфармацыі можна атрымаць па е-адрасе belarus@gfps.org.
Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016