Human Constanta запрашае ўсіх зацікаўленых на трэнінгі па лічбавых правах.
Дзе і калі: 1 снежня ў Гомелі, 8 снежня ў Гародні.
Удзельнікі даведаюцца:
- што такое лічбавыя правы чалавека і чаму гэта на самой справе важна;
- у чым палягае баланс свабоды і бяспекі ў інтэрнэце (цэнзура, ананімнасць і г.д.);
- ці магчыма прыватнасць у інтэрнэце і навошта патрэбна ананімнасць;
- што такое “лічбавая дзяржава” і як можна кантраляваць урад і ўплываць на яго рашэнні.
Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.
Больш падрабязнасцей пра імпрэзу ў Гомелі тут, у Гародні тут.