У межах Тыдня студэнта Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашае на трэнінг па публічных выступах.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленыя студэнты малодшых курсаў.
Калі: 13 лістапада, 14:00-18:00.
Дзе: пра месца паведамяць абраным удзельнікам.
На 4-гадзінным трэнінгу-сустрэчы удзельнікі будуць падвышаць упэўненасць у сабе і навыкі публічных прамоў, абмяркуюць папулярныя канферэнцыі кшталту TED і PechaKucha 20×20.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Дэдлайн – 11 лістапада, да 14:00.