P.E.A.C.E. (Peace, eACTIVISM & Campaigning Education) – навучальны семінар у Венгрыі.
Мэта праекту – навучыць моладзевых працаўнікоў і лідараў з розных краін і з розным досведам як заахвочваць іх бенефіцыяраў больш узаемадзейнічаць праз стварэнне і распаўсюджванне лічбавых гісторый, стварэнне анлайн-кампаній альбо навучанне пра е-актывізм.
Ёсць шмат шляхоў быць стваральнікам міру, і ў YMCA зразумелі, што шмат іх удзельнікаў выйшлі з маргіналізаваных супольнасцяў альбо з краін з замарожанымі альбо бягучымі палітычнымі і этнічнымі канфліктамі. У арганізацыі вераць, што пачынаць працаваць на нізавым узроўні з моладымі людзьмі, якія ў большасць выпадкаў былі народжаныя пасля канфліктаў, будзе карысным і для будучых пакаленняў таксама. І гэта не азначае абявязкова вырашэнне вялікіх праблемаў наўпрост зараз. Культура міру можа быць трансфармавана ў незлічоную колькасць формаў дзеянняў і падчас навучальнай сессіі будуць пакрытыя наступныя тэмы:
- e-актывізм для змяненняў;
- анлайн-кампаніі і фандрайзінг;
- камунікацыі і сацыяльныя медыя;
- Пазітыўныя паведамленні і аб’ектыўнае меркаванне.
Навучальныя сессіі будуць сфакусаваныя на паляпшэнні візуальных і вербальных камуінкатыўных здольнасцяў моладзевых працаўнікоў. Капетэнцыі, якія яны будуць развіваць, дапамогуць лепш заахвочваць розныя аудыторыі і трымаць увагу, каб прасоўваць мір і разуменне так шырока, як гэта магчыма.
Навучальны тыдзень будзе складацца з 5 працоўных дзён і 2 дзён для вандровак. Навучальны працэс сканструяваны па падыходзе навучання праз досвед. Веды і ўменні, здабытыя падчас курсу удзельнікамі, будуць перададзеныя ў практыку праз хатнія заданні і наступныя дзеянні/кампаніі на нізавым узроўні.
Профіль удзельнікаў:
- прадстаўнікі моладзевых арганізацый і ініцыятыў
- прадстаўнікі фармальнай адукацыі і адміністрацый, якія працуюць з моладдзю
- фрылансеры, якія займаюцца моладзевай працай
- гатовыя паўнасцб прысвяціць свой час і быць часткай інтэнсіўнага навучальнага працэсу
- здольныя камунікаваць па-ангельску
- жыхары альбо рэзідэнты краін Еўропы;
- узрост 18 – 30 гадоў.
Перавага пра адборы будзе надавацца удзельнікам, якія працуюць альбо плануюць працаваць з камунікацыйнымі/лічбавымі/сацыяльнымі медыя і маюць/плануюць мець досвед з тэмай праекту
Дзе: Будапешт, Венгрыя
Калі: 16-22 верасня 2018
Фінансавыя ўмовы: усе выдаткі, звязаныя з даездам, візай, пражываннем і матэрыяламі пакрываюцца. Рэгістрацыйны ўнёсак – 50 EUR.
Дэдлайн: 8 чэрвеня
Давадацца падрабязнасці і падаць заяўку анлайн