Чарговая порцыя магчымасцей валанцёрства па праграме EVS у Даніі.
Калі: 1 верасня 2018 – 31 жніўня 2019 года.
Дзе: Данія.
Патрабуюцца валанцёры для працы ў школах розных гарадоў Даніі. Кожны валанцёр будзе мець настаўніка і ментара, да якога можна будзе звярнуцца па дапамогу.
Напачатку ўсе валанцёры пройдуць адмысловы трэнінг, каб якасна выконваць сваю працу: дапамагаць настаўнікам у выкладанні прадметаў, якія адпавядаюць інтарэсам валанцёраў, кантактаваць з вучнямі і студэнтамі. У тэхналагічным універсітэце валанцёры стануць часткай аддзела па працы з замежнымі студэнтамі – будуць дапамагаць у рэалізацыі сэрвісаў для замежных студэнтаў.
Магчымасці:
- для працы ў сярэдняй школе ў камуне Оддер патрэбен 1 валанцёр;
- для працы ў сярэдняй школе ў горадзе Орхус раён Egå патрэбны 2 валанцёры;
- для працы ў сярэдняй школе ў раёне Брендеруп патрэбны 2 валанцёры;
- для працы ў сярэдняй школе Eisbjerghus International School патрэбны 2 валанцёры;
- для працы ў сярэдняй школе Ranum Efterskole патрэбны 2 валанцёры;
- для працы ва ўніверсітэце The Technical University of Denmark патрэбен 1 валанцёр;
- для працы ў сельскагаспадарчай школе Kalø Økologiske Landbrugsskole патрэбны 2 валанцёры.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- падаваць заяўку могуць асобы, якія не баяцца выступаць перад аўдыторыяй, жадаюць арганізоўваць мерапрыемствы і паляпшаць супрацоўніцтва паміж замежнымі студэнтамі і студэнтамі з Даніі;
- валанцёр павінен быць паўналетнім, адкрытым і гатовым працаваць па ўласнай ініцыятыве і сумесна з персаналам праекта;
- неабходна добра валодаць ангельскай мовай (умець пісаць і чытаць);
- валанцёр павінен быць гатовым працаваць па выходных і вечарамі, жыць сярод моладзі.
Фінансавыя ўмовы
Усім валанцёрам будзе прадстаўлена месца жыхарства, таксама яны будуць харчавацца ў школьных сталовых. Апроч таго, штомесяц будуць выдавацца грошы на кішэнныя выдаткі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 8 лютага 2018 года.