Тэрмінова! Арганізацыя STAND Int. прапануе некалькі EVS-праектаў у Шатландыі рознай працягласці і скіраванасці:
- 2-6 месяцаў, пачатак 15 сакавіка 2016 года (максімум – да 15 верасня 2016 года).
Праца ў outdoor centers – гэта цэнтры, куды прыязджаюць групы дзяцей, знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. Абавязкі: дапамога ў падтрыманні парадку ў цэнтры і на тэрыторыі, а таксама дапамога ў арганізацыі адпачынку групаў; - 2-12 месяцаў, пачынаючы з 1 красавіка 2016 года.
Праца ў офісе арганізацыі STAND Int. Тры віды дзейнасці:
– валанцёры будуць дапамагаць у навучанні маладых людзей, якія навучаюць сваіх жа равеснікаў (6-12 месяцаў);
– STAND Int. займаецца і сацыяльным прадпрымальніцтвам, таму валанцёры будуць прыдзяляць свой працоўны час маркетынгу і піяру для павелічэння продажаў (перыяд – 12 месяцаў);
– абраныя кандыдаты (а можа, шчасліўчыкі) будуць уцягнуты ў набор валанцёраў на кароткатэрміновыя праекты ў Беларусі і Румыніі, таксама будуць дапамагаць некаторым доўгатэрміновым валанцёрам у Шатландыі. - 2-12 месяцаў (пра дата пачатку неабходна дамовіцца з прадстаўнікамі арганізацыі). Праца ў цэнтрах для людзей з асаблівымі патрэбамі ў навучанні (learning disabilities).
!! Каардынатары праграмы ад Лігі дабрачыннай працы моладзі папярэджваюць: Шатландыя – гэта не пражыванне ў замку і адзінарогі замест аўтобуса. Гэта вельмі сур’ёзныя праекты, на якіх давядзецца шмат працаваць.
Даведацца больш падрабязную інфармацыю, атрымаць кансультацыю і падаць заяўку можна будзе 4 лютага з 10:30 да 17:00.
Прыкладна напрыканцы лютага шатландцы прыедуць у Мінск і правядуць сумоўе для кожнага з праектаў.
Падрабязнасці пра сустрэчу – па спасылцы.