Моладзь з усяго свету ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў запрашаецца да ўдзелу ў моладзевым форуме IDYF2017.
Дзе: Токіa, Японія. Калі: 12 – 19 сакавіка 2017.
Тэма форуму 2017 году – “Пабудуй нашу будучыню”. Падчас форуму ўдзельнікі будуць падзелены на шэсць каманд, кожная з каторых будзе аналізаваць адзін з кейсаў і планаваць рашэнні. Кейсы:
- швейная прамысловасць ў Бангладэш;
- соевая прамысловасць у Бразіліі;
- кветкавая прамысловасць у Кеніі.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- быць ва ўзросце ад 18 да 28 гадоў;
- не ўдзельнічаць раней у IDYFs;
- свабодна валодаць ангельскай мовай для абмеркавання і прэзентацыі;
- мець магчымасць прысутнічаць падчас усяго форуму.
Фінансавыя патрабаванні
Абраным кандыдатам трэба будзе заплаціць рэгістрацыйны ўнёсак у памеры 25,000 JPY, які пакрывае выдаткі на пражыванне, харчаванне, а таксама на транспарт падчас форуму. Ёсць магчымасць падаць заяўку на грашовую падтрымку, якая пакрывае выдаткі на самалёт і рэгістрацыйны ўнёсак. Каб атрымаць падтрымку, кандыдатам трэба запоўніць менавіта тую заяўку, якая прызначана дзеля гэтай мэты. Паспяховых кандыдатаў чакае Skype-інтэрв’ю.
Дэдлайн падачы заяўкі – 27 лістапада.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.