Рэгіянальны офіс фундацыі Конрада Адэнаўэра (Беларусь) запрашае 20 нямецкамоўных маладых выпускнікоў з краінаў Усходняга партнёрства на семінар у Вільню.
Калі: 7-10 снежня 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.
Мерапрыемства сфакусуецца на актуальных ведах пра стан Усходняга партнёрства, каб удзельнікі змаглі далучыцца да ўзмацнення ЎП у сваіх родных краінах і пабудаваць рэгіянальную грамадскую сетку на базе семінару.
Разам з дакладамі палітыкаў, навукоўцаў і практыкаў з краінаў Еўразвязу ўдзельнікі семінару атрымаюць магчымасць прэзентаваць стан і развіццё ЎП у сваёй краіне з уласнай перспектывы і абмяняцца меркаваннямі на гэты конт.
Тэмы семінару:
- гістарычнае развіццё Ўсходняга партнёрства;
- актуальные развіццё і стан праграм УП;
- роля грамадзянскай супольнасці ва ЎП: удзел, перавагі, перспектывы;
- значэнне ЎП з перспектывы Нямеччыны і ЕЗ;
- даклады з краінаў УП праз удзельнікаў семінару: актуальныя выклікі ва ўсіх УП-краінах;
- магчымасці супрацы, якая пяройдзе межы, сярод былых выпускнікоў нямецкіх і еўрапейскіх праграм.
Да ўдзелу запрашаюцца палітыкі, журналісты, эксперты ад няўрадавых арганізацый, а таксама маладыя навукоўцы, юрысты і эканамісты з краінаў Усходняга партнёрства.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- цікавасць да тэмы еўрапейскай інтэграцыі і Ўсходняга партнёрства;
- грамадзянства Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы ці Ўкраіны;
- узрост – да 35 гадоў;
- заангажаванасць у дзейнасць (палітычнай) моладзевай арганізацыі, НДА, фундацыі, навуковай інстытуцыі / іншая грамадская заангажаванасць;
- добрае валоданне нямецкай мовай (мінімум В2);
- гатоўнасць да актыўнага ўдзелу ў семінары ў форме прэзентацыі ці дыскусіі.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд, а таксама пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.
Падаць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 30 верасня 2017 года.
Падрабязнасці ёсць тут.