“Ліберальны клуб” запрашае школьнікаў і студэнтаў да ўдзелу ў конкурсе эсэ “Беларускае LEGO-2016: пабудуй краіну, у якой будзеш жыць!”
Да ўдзелу запрашаюцца:
- вучні старэйшай школы;
- студэнты сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў;
- студэнты 1-3 курсаў.
Вы любіце Беларусь? Думаеце аб тым, як зрабіць нашу краіну самай шчаснай і камфортнай для жыцця, самай шчаслівай і сучаснай? Тады ў вас ёсць магчымасць прадставіць свае думкі і веды, а таксама атрымаць карысныя прызы і запрашэнне на трохдзёўнную экспертную школу.
Сёлета агульная тэма конкурсу – «Беларускі шлях: 25 гадоў незалежнасці».
Што трэба зрабіць?
Выбраць адну з пералічаных тым, якая вам найбольш цікавая і блізкая:
- Палітычная сістэма Беларусі: мы знайшлі сваю суверэнную мадэль ці ўсё яшчэ знаходзімся ў пераходным перыядзе?
- Чым знешняя палітыка суверэннай Беларусі адрозніваецца ад знешняй палітыкі краін-суседак?
- Эканоміка Беларусі ў канцы XX і пачатку XXI стагоддзя: знайдзі 10 адрозненняў.
- У чым адрозненне эканамічнай мадэлі нашай краіны ад суседніх краін?
- Ці з’явіўся ў Беларусі свой прыватны бізнес або засталіся толькі камерсанты з «хвацкіх 90-х»?
- Папулярызацыя беларускай мовы, культуры, гісторыі: ці ўсё правільна робіцца ў суверэннай Беларусі?
- Кім з’яўляецца сучаснае пакаленне незалежнай Беларусі: еўрапейцамі, нашчадкамі СССР ці часткай рускага свету?
- На якой нацыянальнай ідэі вырасла і дасягнула паўналецця незалежная Рэспубліка Беларусь?
- Карупцыйная пагроза: міф ці рэальнасць для суверэннай Беларусі?
- Сацыяльная палітыка: як развіваюцца адносіны паміж дзяржавай і грамадствам у сучаснай Беларусі?
Прэзентуйце свае думкі па абранай тэме ў выглядзе эсэ аб’ёмам 1000-1500 слоў. Зрабіць гэта можна на беларускай, рускай або ангельскай мовах. Пасля чаго неабходна даслаць яго на адрас liberalclub2008@gmail.com.
Якія прызы вы атрымаеце?
Кампетэнтнае журы ў асобе вядомых беларускіх і замежных навукоўцаў і экспертаў абярэ 6 лепшых эсэ.
Пераможцы атрымаюць…
- 3 камплекты навушнікаў Sennheiser за 3-е месца;
- 2 электронныя кнігі Kindle за 2-е месца;
- планшэт iPad mini за 1-е месца.
Акрамя таго, аўтары 30 самых цікавых эсэ атрымаюць запрашэнне на трохдзённы школу, якая адбудзецца ў канцы сакавіка 2016 года, з удзелам вядомых у Беларусі і за мяжой палітолагаў, эканамістаў, сацыёлагаў, культуролагаў, спецыялістаў па міжнародных адносінах і праве.
Дэдлайн – 21 лютага (13:00).
Вынікі конкурсу абвесцяць 1 сакавіка 2016.
Калі ў вас ёсць пытанні, пішыце, калі ласка, на адрас liberalclub2008@gmail.com.
Асочваць абнаўленне інфармацыі можна на старонках у ВК альбо ФБ.