З 6 па 13 красавіка 2019 г. у Страсбургу ў 13 раз пройдзе праект “Model European Union Strasbourg” (MEUS), прысвечаны чарговым выбарам у Еўрапейскі парламент. MEUS – гэта ролевая гульня, мэта якой – пабудаваць найбольш дакладную мадэль Еўрапейскага парламента. Удзельнікі MEUS узнаўляюць работу Еўрапарламента, каб пашырыць уласныя веды пра Еўразвяз і на ўласным досведзе ацаніць, як у разнастайным палітычным асяроддзі аб’яднанай Еўропы прымаюцца рашэнні. Штогод MEUS прапануе 200 маладым людзям правесці тыдзень у статусе парламенцкіх дзеячаў, якія фарміруюць заканатворчы працэс.
Удзельнікі MEUS 2019 абіраюць ролю, якая вызначае іх дзейнасць у працы мадэлі. Усяго прапануецца 5 роляў: дэпутат, міністр, журналіст, лабіст і перакладчык.
Патрабаванні да кандыдатаў:
Да ўдзелу запрашаюцца кандыдаты ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, якія раней не ўдзельнічалі ў MEUS і валодаюць ангельскай мовай на ўзроўні В2 і вышэй.
Фінансавыя ўмовы:
Удзельнікі MEUS 2019 павінны заплаціць унёсак у памеры 150€. Сума ўнёску пакрывае выдаткі на:
- Пражыванне
- Танспарт
- Сняданкі
- Ланчы і кава-брэйкі ў Еўрапейскім парламенце
- Друкаваныя матэрыялы
- Доступ у Еўрапейскі парламент
- Удзел у вечаровых праграмах і інш.
MEUS 2019 прапануе фінансавую падтрымку тым удзельнікам, якім яна неабходная. Каб прэтэндаваць на фінансавую падтрымку, абраныя ўдзельнікі могуць спампаваць і запоўніць асобную форму і далучыць яе да заяўкі.
Як падацца:
Каб паўдзельнічаць у MEUS 2019, неабходна запоўніць анлайн-заяўку да 6 студзеня. Заяўка ўключае матывацыйны ліст, інфармацыю пра кандыдата і іншыя дадзеныя ў адпаведнасці з абранай роляй. Вынікі адбору арганізатары паведамяць у пачатку лютага 2019 г.
Больш інфармацыі пра MEUS 2019 шукайце на афіцыйным сайце праекта.