Праект MOST працягвае шукаць кандыдатаў і кандыдатак, якія жадаюць пашырыць супрацоўніцтва, паглыбіць кантакты і атрымаць досвед у адной з інстытуцый Езразвязу.
MOST прапануе беларусам магчымасці для стажыровак і абмену досведам у адной з абраных краін ЕЗ.
Асноўныя сектары MOST:
- культура;
- адукацыя і моладзь;
- навука і тэхналогіі.
Без увагі не застануцца заяўкі і з іншых абласцей: эканомікі, аховы здароўя, энэргетыкі, дзяржаўнага кіравання і г.д.
Мерапрыемствы мабільнасці маюць два фарматы:
- кароткатэрміновы абмен (7 дзён, групы ад 2 да 5 чалавек альбо адна асоба);
- практыка/стажыроўка (28 дзён, адна асоба).
Тэрмін праекту – да снежня 2017 года. Мяркуецца, што за гэты час удзел у ім возьмуць 1500 чалавек.
Фінансавыя ўмовы
Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праекту: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхаванне, квіткі.
Падрабязнасці пра ўмовы падачы заяўкі можна адшукаць па спасылцы.