Праграма YourBestLife – магчымасць на працягу 6 месяцаў падарожнічаць па свеце бясплатна з камандай іншых удзельнікаў_ц, змяняючы свет да лепшага.
Мэта праграмы заключаецца ў тым, каб актыўныя і ініцыятыўныя ўдзельнікі_цы з усяго свету “жылі сваім лепшым жыццём” вучыцца і вучыць, распаўсюджваць прагрэсіўныя ідэі, ствараць праекты і натхняць іншых сваімі дзеяннямі.
Задачы ўдзельнікаў_ц падчас праекта:
- Personality Report: пісаць справаздачы пра глыбокія змены, якія адбываюцца падчас падарожжа, апісваць цікавыя ўражанні, разважаць, абменьвацца ідэямі.
- Webinars: жыць у Інтэрнэце для гледачоў з усяго свету, дзяліцца ідэямі і атрымліваць веды.
- Make the Difference: супрацоўнічаць з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі, прадпрымальнікамі, дабрачыннымі арганізацыямі, каб дапамагчы распрацоўваць праекты і фінансаваць ініцыятывы.
- Training Programs: арганізоўваць семінары і трэнінгі ў розных кутках свету.
- World Adventures: паспрабаваць падарожжа, якое здараецца раз у жыцці, з камандай іншых удзельнікаў_ц.
Крытэры адбору:
- Узрост: 18-35
- Добрыя камунікатыўныя навыкі
- Жаданне змяніць свет да лепшага
- Здольнасць распавядаць / пісаць гісторыі ці дзяліцца сваім вопытам, ведамі па-іншаму
- Любоў да прыгод
- Англійская – intermediate
Фінансавыя ўмовы: удзел у праграме бясплатны, неабходна заплаціць 19 USD за падачу заяўкі (частка гэтай суму пойдзе на падтрымку сацыяльных праектаў). Арганізатары аплачваюць усе выдаткі цягам падарожжа, а таксама прапаноўваюць штомесяцовую стыпендыю 1500 USD.
Пераможцы будуць абвешчаныя ў снежні 2019 года.
Калі: люты – ліпень 2020
Дзе: 10 краінаў свету
Дэдлайн: 31 кастрычніка 2019
Больш інфармацыі і падача заяўкі тут.