У межах праграмы “Крэатыўная Еўропа” ладзіцца конкурс праектаў па падтрымцы еўрапейскага супрацоўніцтва для падпраграмы “Культура“.
Мэты конкурсу:
- прамоўцыя міжнацыянальнай мабільнасці творцаў і прафесіяналаў культурніцкай сферы для міжнароднага супрацоўніцтва і развіцця іх кар’еры;
- развіццё аўдыторыі праз паляпшэнне доступу да еўрапейскай культурнай спадчыны і творчых працаў;
- спрыянне творчасці, новым інавацыйным падыходам у мэнэджмэнце, маркетынгу, дзіджыталізацыі (лічбавай сферы), падтрымка прафесіяналаў у набыцці новых навыкаў;
- спрыянне інтэграцыі ўцекачоў у ЕЗ праз сутворчасць, міжкультурны і міжрэлігійны дыялог і пашану іншых культур.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі краін Еўразвязу і Ўсходняга партнёрства, культурныя аператары з досведам працы мінімум 2 гады.
Намінацыі конкурсу:
- маламаштабныя праекты супрацоўніцтва. Максімальны памер гранту – 200 тыс. еўра (максімум 60% ад агульнага бюджэту праекта). Арганізацыя-лідар праекта мусіць мець мінімум 2 партнёры, якія прадстаўлены мінімум у 3 краінах праграмы “Крэатыўная Еўропа” – “Культура”;
- шырокамаштабныя праекты супрацоўніцтва. Максімальны памер гранту з боку Еўразвяза складае 2 млн еўра (максімум 50% ад агульнага бюджэту праекта). Арганізацыя-лідар мусіць мець як мінімум 5 партнёраў, якія прадстаўлены ў мінімум 6 краінах праграмы “Крэатыўная Еўропа” – “Культура”.
Максімальны тэрмін выканання праектаў – 48 месяцаў.
Дэдлайн – 23 лістапада 2016 г.
Грамадскія арганізацыі запрашаюцца да праходжання дыстанцыйнага курсу навучання, а таксама прагляду тлумачальнага відэа-роліка.
Падрабязную інфармацыю пра конкурс глядзіце па спасылцы.
Паводле belngo.info