Фундацыя Elizabeth Greenshields шукае маладых таленавітых мастакоў на пачатковым этапе іх развіцця і прапануе фінансавую падтрымку.
Гранты адрасуюцца кандыдатам, якія працуюць у галіне жывапісу, малюнка, гравюры ці скульптуры.
Памер гранта складае 15 000-18 000 канадскіх даляраў, але Фундацыя мае права прызначаць прэміі і ў іншых сумах. Атрыманыя грошы могуць быць выкарыстаныя для любых мэтаў, звязаных з мастацтвам: вучоба, транспартныя выдаткі, арэнда студыі, набыццё матэрыялаў і іншае. Пераможцы конкурсу пасля заканчэння працы ці праекту мусяць прадставіць падрабязную справаздачу пра сваю творчую дзейнасць.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца цягам года. Дакументы можна даслаць звычайнай поштай.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- працаваць у стыла жывапісу, графікі, скульптуры альбо гравюры;
- дэманстраваць імкненне і жаданне звязаць сваё жыццё і кар’еру з мастацтвам;
- узрост – ад 18 гадоў.
Камерцыйныя мастакі, відэа-мастакі і кінематаграфісты не прымаюцца да ўдзелу. Таксама не разглядаюцца працы мастакоў-абстракцыяністаў.
Як падацца
Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна запоўніць заяўку і далучыць да яе наступныя дакументы:
- CD з выявамі 6 працаў, выкананых цягам апошніх двух гадоў;
- копію пашпарта;
- копіі запрашэнняў, аб’яў, водгукаў, газетных матэрыялаў ды іншых пісьмовых матэрыялаў, якія адносяцца да любой выставы ці іншай дэманстрацыі прац кандыдата;
- апісанне праекту, які ўдзельнік жадае рэалізаваць за кошт атрыманага гранта;
- дэтальнае апісанне бюджэту;
- рэкамендацыйны ліст аднаго з настаўнікаў альбо прафесароў, мастакоў альбо куратараў галерэі з ацэнкай творчай дзейнасці кандыдата.
Больш падрабязнасцей можна даведацца на сайце Фундацыі.