Open Media Hub запускае пошук TV і анлайн-журналістаў з краін Еўрапейскага Суседства (у тым ліку Беларусь), зацікаўленых у падтрымцы вытворчасці медыя-прадуктаў, звязаных з Еўрапейскім саюзам і яго адносінамі з краінамі Суседства.
Акрамя матэрыяльнай падтрымкі, медыя-прафесіяналы атрымаюць карысць ад практычнага суправаджэння па якаснай вытворчасці і распазсюджванню кантэнта. Агулам праграма накіраваная на падвышэнне дасведчаннасці грамадскасці пра дзеянні і уплыў Еўрапейскай палітыкі Суседства і ўзмацненне цікаўнасці унутранай і мясцовай аудыторыі да еўрапейскіх каштоўнасцяў.
Open Media Hub можа падтрымаць выдаткі на стварэнне медыя-гісторыі (серыі альбо адзіночнай) ў памеры 7000 еўра максімум, якія павінны быць поўнасцю апраўданыя і могуць уключаць аплату наступных пазіцый:
- пераклад і стварэнне субтытраў існуючых гісторый на вашу мову
- стварэнне арыгінальнай графікі
- выкарыстанне студыі
- музыкальнае суправаджэнне
- рэдактура/рэндэрынг
- вядучыя і каманда
Хто можа падавацца:
- навіновыя арганізацыя (TV -станцыі, анлайнавыя навіновыя кампаніі)
- журналісцкія арганізацыі (асацыяцыі, фундацыі)
- кампаніі-вытворцы аудыа-візуальнай прадукцыі
- журналісты, якія выступаюць ад імя любой з вышназваных арганізацый
- журналісты-фрылансеры з лістом ад дасылаючай кампаніі
Выключэнне: Open Media Hub можа прыняць заяўкі ад індывідуальных журналістаў альбо тэлевізійных прадзюсараў без юрыдычнай падтрымкі альбо адабрэння, блогераў, влогераў і грамадзянскіх журналістаў, калі яны дэманструюць значны ахоп аўдыторыі на сваіх платформах.
Дэдлайн падачы гісторый – 16 верасня 2018 (21H CET), 18 студзеня 2019 (21H CET). Форма заяўкі па-руску і па-ангельску. Абраныя кандыдаты таксама абавязуюцца прадставіць неабходныя дакументы.
Падрабязнасці пра конкурс чытайце на афіцыйным сайце.