Нямецкая арганізацыя Мaximilian kolbe werk арганізуе пяты міжнародны навучальны семінар “Асвенцым у школе” (Auschwitz im Unterricht), куды запрашае настаўнікаў і выкладчыкаў.
Семінар адбудзецца 13-17 лютага 2017 года ў Асвенцыме (Польшча).
Да ўдзелу запрашаюцца настаўнікі/выкладчыкі гісторыі, паліталогіі, рэлігіяназнаўства, нямецкай мовы, этыкі і г.д. з Нямеччыны, Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі.
Асноўная мова праекту – нямецкая.
Семінар скіраваны на тое, каб разам знайсці адказы на важныя пытанні:
- як пазнаёміць школьнікаў і студэнтаў да тэмы “Злачынствы нацыяналсацыялізму”?
- як працаваць ў тэмай Халакосту ў мультыкультурных класах?
- якія выкладчыцкія методыкі і ідэі здольныя лепш злучыць навучэнцаў?
- якую ролю іграюць сведкі часу?
- чаму могуць навучыцца маладыя людзі ў такіх гістарычных месцах, як Асвенцым?
- як школьны класы мусяць рыхтавацца да наведвання месцаў памяці?
Праграма мае на мэце ўзняць дыскусію наконт устойлівай сумеснай еўрапейскай памяці.
Фінансавыя ўмовы
Удзел для беларусаў бясплатны. Пражыванне і харчаванне, а таксама дарожныя выдаткі пераймае таварыства Мaximilian kolbe werk.
Падаць заяўку можна на гэтай старонцы.
Дэдлайн – 15 лістапада 2016 года.
Больш падрабязнасцей – на сайце.