БМНС “РАДА”, сумесна з Еўрапейскім Моладзевым Форумам, запрашаюць на трэнінг “Падыход, заснаваны на правах чалавека”.
Калі: 21-22 красавіка 2018 года.
Дзе: Мінск.
У межах трэнінгу ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца:
- што такое падыход, заснаваны на правах чалавека (ППЧ);
- якія змены адбываюцца, калі арганізацыя прымае рашэнне пра яго прымяненне;
- у чым каштоўнасць ППЧ для моладзевых арганізацый?
Трэнерка: Марыя Пантэліч — сяброўка пулу трэнераў Еўрапейскага Моладзевага Форума.
Для каго: 15 прадстаўнікоў і прадстаўніц моладзевых арганізацый. Сяброўскія арганізацыі БНМС “РАДА” пры адборы заявак маюць прыярытэт.
Працоўныя мовы: ангельская, беларуская, руская.
Удзел у трэнігу бясплатны, але патрабуе запаўнення анкеты.
Дэдлайн падачы заякі – 11 красавіка 2018 года.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.