CDSI запрашае на дыскусію пра акадэмічныя свабоды і мабільнасць у Балонскім працэсе.
У траўні 2015 года Беларусь далучылася да Еўрапейская прасторы вышэйшай адукацыі, і перад Мінсітэрствам адукацыі паўстала задача правесці багата карэнных рэформ. Што менавіта зменіцца для акадэмічнай супольнасці? Як выглядае роля выкладчыкаў і навукоўцаў у новай сістэме?
Мерапрыемства складаецца з дзвюх частак. У першай Уладзімір Дунаеў – эксперт Грамадскага Балонскага камітэту – раскажа пра акадэмічныя свабоды і супольнасці ва ўніверсітэтах Еўропы. У другой – каманда адукацыйнага парталу Аdukacyja.info – прадставіць адкрытыя магчымасці для стажыровак і навуковых грантаў, а таксама адкажуць на пытанні пра навучанне за мяжой.
Мерапрыемства пройдзе 23 лістапада а 18:30 у памяшканні Прэс-клуба (вуліца Веры Харужай, 3, оф. 601).
Уваход вольны, па папярэдняй рэгістрацыі.