Мінскі урбаністычны форум запрашае на публічную лекцыю і прэзентацыю праектаў школы гарадскіх зменаў “Кірмаш —Вуліца. Варкшоп па публічных прасторах”.
10 кастрычніка, 19.00
Адкрытая лекцыя інстытута дастасоўнай урбаністыкі (Берлін) “Гнуткія рашэнні для гарадоў”
На публічнай лекцыі 10 кастрычніка 2018 года ifau раскажуць пра два свае актуальныя праекты ў кантэксце працэсаў гарадскога развіцця ў гамбургскім раёне Санкт-Паўлі і ў берлінскім раёне Кройцберг.
Першы з гэтых праектаў — стварэнне ў дыялогу з жыхарамі канцэпцыі жылой забудовы і плошчаў для культурнага баўлення часу на плошчы Шпільбудэнплац у гамбургскім раёне Санкт-Паўлі, 2015 – 2021 гг.
Другі — гэта інтэгратыўны праект ў раёне Берлін-Кройцберг на месцы колішняга оптавага кветкавага кірмаша, 2012-2018 гг. Праект спалучае жыллёвыя і працоўныя плошчы з улікам патрэбаў людзей творчых прафесій і прадусараў. Зыходным пунктам распрацоўкі дызайну з’яўляецца канцэпцыя супольнага карыстання прасторай і сацыяльнай разнастайнасці.
13 кастрычніка, 11.30
Прэзентацыя праектаў удзельнікаў воркшопа і фінальная дыскусія ў межах варкшопа па публічных прасторах
Пад час прэзентацыі будуць прадстаўленыя падрыхтаваныя праекты развіцця сезоннага кірмаша на бульвары Трактарабудаўнікоў і праект трансфармацыі вуліцы Карла Маркса ў Мінску. Праекты будуць распрацаваныя па выніках праведзенага даследвання ў межах варкшопа і павінны чуйна ўлічыць патрэбы жыхароў, транслюючы іх на мову дызайну.
Запрошаныя цьютары варкшопа: Крыстаф Шміт (Інстытут дастасоўнай урбаністыкі, Берлін), Павел Нішчанка (гарадскі планавальнік, Мінскае роварнае таварыства), Дыяна Рафальская (архітэктарка, Мінск), Яўген Лойка (Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце, Мінск) і Дзмітры Бібікаў (Мінская урбаністычная платформа).
Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія з удзелам прадстаўнікоў і прадстаўніц дзяржаўных праектных інстытутаў, краудфандынгавай платформы “Улей”, мясцовага бізнэса і гараджан. Запрошаныя эксперты дадуць ацэнку распрацаваным праектам і разам запрапануюць магчымыя шляхі для ажыццяўлення праектаў такога кшталту ў гарадах Беларусі.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны па папярэдняй рэгістрацыі.
Дзе? Інстытут Гётэ (Мінск, вул. Веры Харужай 25/3)