Рада адукацыйна-асветніцкай праграмы “Беларуская праваабарончая школа” абвяшчае конкурс на ўдзел у Паглыбленым тэматычным курсе па правах чалавека ў Беларусі і Літве. Курс накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.
Фармат курса
Курс разлічаны на 5 месяцаў і складаецца з 4 тэматычных сесій (семінараў), якія будуць праходзіць на працягу жніўня-снежня 2019 года. Працягласць кожнай сесіі – 3 поўныя дні (пятніца-субота-нядзеля).
Кожная сесія будзе складацца з тэарэтычных і практычных заняткаў, тэматычных дыскусій. Паміж сесіямі прадугледжана выкананне хатніх заданняў, якія будуць тэставацца і ацэньвацца экспертамі.
Ад удзельнікаў будзе патрабавацца прысутнасць на ўсіх сесіях і выкананне хатніх заданняў, у сувязі з чым арганізатары просяць прэтэндэнтаў уважліва прааналізаваць і ацаніць свае магчымасці паўнавартаснага ўдзелу ў праграме (з улікам навучання, працы, сямейнага становішча і г.д.).
Як падацца? Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт/ка павінны запоўніць рэгістрацыйную форму, а таксама напісаць невялікае эсэ на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2500 знакаў з прабеламі, прыкладна каля 1 старонкі фармата А4).