Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання БАСС запрашае на серыю мерапрыемстваў у розных гарадах Беларусі, дзе распавядзе ўсё, што вы хацелі ведаць пра размеркаванне.
Каманда экспертаў гатовая дапамагчы табе:
- калі ты выпускнік ці проста неабыякавы студэнт і табе не ўсё адно, як пройдзе тваё размеркаванне;
- калі да выпуску табе чакаць яшчэ некалькі гадоў, але ты ўжо разумееш, як важна разбірацца ў дэталях гэтай справы;
- калі ты малады спецыяліст, які жадае нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.
Хочаш ведаць, што такое размеркаванне і як праходзіць гэты працэс? Не змог разабрацца ў заканадаўстве? Не ведаеш, як вырашыць праблемную сітуацыю ў працэсе размеркавання? Прыходзь мерапрыемствы-кансультацыі і не пакінь ні аднаго пытання без адказу!
У верасні мерапрыемствы адбудуцца ў Мінску – 22 верасня 2016 г. а 18:00.
У праграме:
- асновы заканадаўства аб размеркаванні;
- самыя актуальныя сітуацыі, рэальныя гісторыі размеркавання;
- асвятленне досведу праграмы ў 2015 і 2016 гадах;
- і, вядома, юрыдычная кансультацыя па актуальных пытаннях.
Рэгістрацыя на мерапрыемства – па спасылцы.
Сустрэчы таксама пройдуць у іншых гарадах:
- у Брэсце – 2 кастрычніка 2016;
- у Магілёве – 16 кастрычніка 2016;
- у Гомелі – 6 лiстапада 2016;
- у Віцебску – 13 лістапада 2016.
За навінамі сачыце на сайце aboss.by.