У першыя дні траўня праваабрончы цэнтр “Вясна” запрашае адразу на дзве публічныя лекцыі.
Калі: 3-4 траўня, пачатак а 18:30.
Дзе: Адукацыйная прастора PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а, 2 паверх).
3 траўня: “Як праваабаронцы вызначаюць палітвязняў”
Чаму праваабаронцы не прызналі яшчэ «Белы легіён»? Па якіх крытэрах можна вызначыць, ці з’яўляецца арыштаваны палітвязням? У сувязі з падзеямі апошніх двух месяцаў актывісты і журналісты раз-пораз прыпісваюць статус палітвязня амаль любому арыштаванаму грамадзяніну, з актыўнай палітычнай пазіцыяй. Але ці правільна так? Даведацца пра гэта больш падрабязна, падыскутаваць і задаць свае пытанні ў межах гэтай тэмы можна падчас публічнай лекцыі .
Выступае Уладзімір Яворскі, каардынатар праекта Беларускага дома правоў чалавека ім. Б. Звозскава (Вільнюс, Літва), каардынатар міжнароднай Працоўнай групы па вызначэнні паняцця “палітычны вязень».
4 траўня: “Хто такія праваабаронцы? Якія прынцыпы праваабрончай дзейнасці?”
Ходзіць шмат міфаў пра тое, што павінны і чаго не павінны рабіць праваабаронцы, што менавіта ім варта абараняць. Валянцін Стэфановіч, праваабаронца і Юрыст ПЦ “Вясна”, даходліва раскладзе ўсё па паліцах і растлумачыць, якімі арыенцірамі кіруюцца праваабаронцы і чаму.
Уваход вольны.