Арганізацыя JUGEND für Europa сумесна з Нямецкай Агенцыяй Erasmus+ Youth in Action і SALTO T&C RC запрашае трэнераў і моладзевых работнікаў далучыцца да трэнінгу COMETS: “Integrating a political dimension into the trainers’ work”.
Калі: 26 красавіка – 2 мая 2017. Дзе: Дрэздэн, Нямеччына.
Мэты курса:
- даследаваць асабістыя, унутраныя і знешнія ўздзеянні на ролю трэнераў (палітыка, навакольнае асяроддзе, сацыяльныя і эканамічныя ўмовы і г.д.);
- паразважаць над паняццямі этыкі і этасу трэнераў;
- абмеркаваць стаўленне выкладчыкаў да дакладнасці, адкрытасці, зацікаўленасці і працы з асабіста складанымі каштоўнасцямі і перакананнямі;
- даследаваць межы «палітычнай ролі трэнераў» у сваёй практыцы;
- паразважаць над прынцыпамі правоў чалавека і прававой адукацыі ў працы трэнераў;
- дапамагчы трэнерам ажыццяўляць міжнародныя трэнінгі.
Трэнінг правядуць Gisele Evrard Markovic і Nik Paddison.
Фінансавыя ўмовы
Агранізатары пакрываюць усе выдаткі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 19 лютага 2017.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.