Амбасада ЗША ў Беларусі прапануе выкладчыкам ангельскай мовы ўдзел у анлайн-праграме “E-Teacher”.
Праграма прызначана для прафесіяналаў, якія жадаюць удасканаліць навыкі выкладання амерыканскай ангельскай. Анлайн-курс разлічаны на 8 тыдняў.
Навучальныя модулі ўключаюць наступныя тэмы:
- ацэнка вучняў;
- выкладанне тэхнікі чытання і пісьма;
- адукацыйныя тэхналогіі ў класе замежнай мовы;
- навыкі крытычнага мыслення і знаёмства з замежнай культурай ды інш.
Поўнае апісанне анлайн-курсу можна спампаваць тут. З патрабаваннямі да кандыдатаў-навучэнцаў можна азнаёміцца тут.
Каб падаць заяўку на ўдзел, калі ласка, адпраўце запоўненую анкету на е-адрас BelarusProgram@state.gov (з тэмай ліста “The American English E-Teacher Program”).
Дэдлайн – 31 кастрычніка 2016 года.
Абраныя кандыдаты будуць абвешчаны да 20 лістапада 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.
Паводле by.odb-office.eu