New Faces шукаюць удзельнікаў на трэнінгавы курс “Educate Youth to Bridge Conflicts and Build Peace”.
Калі: 12-19 траўня 2017 года.
Дзе: Агрос, Кіпр.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя работнікі, моладзевыя лідары, НДА-актывісты, школьныя настаўнікі, сацыяльныя работнікі, людзі, якія працуюць з беспрацоўнымі.
Трэнінг прысвечаны прамоўцыі негвалтоўных дзеянняў, развіццю ініцыятываў і суправаджэнню сеткі маладых работнікаў і маладых лідараў. Праект збярэ 36 маладых людзей з розных краінаў Заходняй і Ўсходняй Еўропы, а таксама з краінаў Каўказу.
Патрабаванні да кандыдатаў:
- узрост – ад 18 гадоў;
- мець моцную зацікаўленасць тэмай;
- жаданне падзяліцца сваім досведам з іншымі ўдзельнікамі;
- быць готовым працаваць на ангельскай мове;
- быць намінаваным ад сваёй моладзевай арганізацыі.
Задачы праекту – падвысіць інфармаванасць маладых лідараў пра мэнэджмент канфліктаў праз інтэркультуральны дыялог і супрацу, папярэдзіць інтэркультуральныя канфлікты, якія базуюцца на стэрэатыпах, праз стварэнне атмасферы ўзаемапаразумення і кааперацыю паміж лідарамі з розных краінаў.
Фінансавыя ўмовы
Выдаткі на праезд пакрываюцца ў аб’ёме 330 еўра. Арганізатары забяспечваюць пражыванне і харчаванне. Унёсак за ўдзел – 20 еўра.
Запоўніць заяўку можна па спасылцы.
Дэдлайн – 7 снежня 2017 года.