Парады ад французскай амбасады

Французская медыятэка запрашае на лекцыю “Як стаць студэнтам французскай ВНУ”.

Слухачы лекцыі атрымаюць магчымасць атрымаць адказы на пытанні

  • у якую ВНУ паступіць;
  • як запісацца;
  • дзе знайсці фінансаванне сваёй вучобы.

У якасці рэферэнта выступіць Клер-Эліз Юбер.

Мерапрыемства адбудзецца 8 кастрычніка а 17.00 у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4).