Лятучы ўніверсітэт і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі запрашаюць на першую лекцыю цыкла “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”
Тэма – Будучыня Беларусі: прагнозы, праекты, мары і фантазіі
Лектар – Уладзімір Мацкевіч, філосаф, метадолаг.
Слухачы атрымаюць адказы на наступныя пытанні:
- Як можна думаць пра будучыню і працаваць з ёй?
- Якія формы і падыходы ў мысленні пра будучыню існуюць у сучаснай Беларусі?
- Што павінна стаць аб’ектам пазнання і клопату ў сучаснасці, каб будучыня стала перспектыўнай і прывабнай?
- Што ў сучаснай Беларусі знаходзіцца ў цэнтры грамадскай увагі?
Гэтым цыклам лекцый і дыскусій будзе працягнута тэма «мыслення пра будучыню», якую пачала абмяркоўвацца на канферэнцыі ў сакавіку 2016 года, а таксама ў серыі публікацый Беларускага часопіса і сайта ЕўраБеларусь.
Лекцыя адбудзецца 19 красавіка, 18.30, у прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16).
Уваход вольны!
З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся да каардынатара – Юлі Галіноўскай (+375297422040)
За анонсамі наступных лекцый сачыце на сайце.