Абітурыентаў, якія жадаюць навучацца ў Польшчы, запрашаюць на сустрэчу “Паступленне ў польскі ўніверсітэт з першых вуснаў”.
Калі: 17 лютага, 16:00.
Дзе: Мінск, Таўбухіна 2.
Сустрэчу ладзяць прадстаўнікі двух польскіх ВНУ CDV і USWPS – на рускай мове, а таксама каманда Студыі польскай мовы PanProfesor.
Падрабязна будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- якія дакументы неабходны для паступлення ў польскі ВНУ;
- выбар ВНУ, чым варта кіравацца;
- якія патрабаванні прад’яўляюцца пры паступленні;
- наколькі добра трэба ведаць польскую мову;
- адаптацыйныя курсы польскай мовы;
- навучанне на ангельскай мове (плюсы і мінусы)
- стыпендыі;
- як пазбегнуць лішніх грашовых марнаванняў пры паступленні;
- з якімі праблемамі можна сутыкнуцца падчас навучання ў Польшчы;
- якія магчымасці дае праграма Erasmus, якая дзейнічае ў ВНУ;
- працаўладкаванне пасля выпуску;
- любыя пытанні, якія цікавяць удзельнікаў сустрэчы.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.