Калі вы жадаеце рабіць важнае і карыснае, дапамагаць людзям і ахоўваць навакольнае асяроддзе, Школа экалагічнага юрыста запрашае на трэнінг, які адбудзецца 12-13 снежня.
Падчас практычных заняткаў удзельнікі змогуць знайсці адказы на пытанні:
- з чаго складаецца прыродаахоўнае заканадаўства, хто за яго адказвае ў Беларусь;
- это такое экалагічныя правы;
- як можна дапамагчы людзям, якія жадаюць захаваць права на збалансаванае навакольнае асяроддзе;
- як прымаюцца экалагічна значныя рашэнні, і як мы на іх можам паўплываць.
Да ўдзелу запрашаюцца:
- юрысты будучыя і цяперашнія;
- праваахоўнікі, неабыякавых да пытанняў экалогіі;
- студэнты;
- усе зацікаўленыя і зматываваныя разбірацца з экалагічнымі пытаннямі.
Таксама вы даведаецеся, что такое таварыства “Зялёная сетка”, грамадскія кампаніі “Зялёны дазор” і “Гарадскі Ляснічы”, чым яны займаюцца, як ахоўваюць прыроду, дапамагаюць грамадзянам і як можаце дапамагчы вы.
Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету.
Трэнінг адбудзецца ў Мінску. Больш падрабязную інфармацыю ўдзельнікі атрымаюць напярэдадні мерапрыемства.
Кантакты для інфармацыі: +37529 228 42 68 (Марына), greenbelarus@gmail.com.