Паваланцёрыць на Форуме НДА Беларусі

1 чэрвеня у Прасторы ОК16 (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) пройдзе форум “Кіламетр грамадзкай актыўнасці”, падчас якога ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з беларускімі грамадзкімі арганізацыямі і актывістамі. З 13:00 да 20:00  ў залах ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацый і экспэртаў на тэмы экалогіі, гендару, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэсту будзе дзейнічаць Free Market і Жывая Бібліятэка. Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэсту чакае музычны выступ беларускага гурта “AKUTЕ”.

Для правядзення мерапрыемства арганізатары запрашаюць валанцёраў і валанцёрак.

Дзейнасць:

  • рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9:00 да 11:30;
  • камунікацыя з іншагароднімі ўдзельнікамі;
  • праца з аргтэхнікай;
  • дапамога ў арганізацыі асобных пляцовак.

Як падацца:

Запоўніць валанцёрскую анкету па спасылцы.

Больш інфармацыі пра Кіламетр грамадзкай актыўнасці – тут.